штык1, , м.

Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.

  • Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
  • У штыкі сустракаць або прыняць каго-н. (перан. крайне варожа).
  • У роце засталося сорак штыкоў (г.зн. стралкоў-пехацінцаў).
  • Трымацца на штыках (перан. сілай войск).

  • Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.

    • Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.

|| прым. штыкавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)