спрабаваць, ✂; зак. і незак.
-
незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н.
- С. свае сілы.
- С. артыста на ролю.
-
незак., што. Есці што-н. для вызначэння смаку.
-
незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.
- С. жаць.
- С. узлезці на дрэва.
-
незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.
- Ён ужо не раз спрабаваў турму.
|| зак. паспрабаваць, ✂.
справавод, ✂, м.
Службовая асоба, што займаецца канцылярскімі справамі.
|| ж. справаводка, ✂.
|| прым. справаводскі, ✂.
справаводства, ✂, н.
Вядзенне канцылярскіх спраў.
|| прым. справаводны, ✂.
справадзіць, ✂; зак. (разм.).
Адправіць, выправадзіць куды-н., маючы жаданне пазбавіцца ад каго-н.
|| незак. справаджваць, ✂.
|| наз. справаджванне, ✂.
справаздача, ✂, ж.
-
Афіцыйнае вуснае або пісьмовае паведамленне арганізацыі ці кіраўніку аб сваёй рабоце.
- С. аб камандзіроўцы.
- С. аспіранта Вучонаму савету.
-
Дакумент аб выкарыстанні выдаткаваных сродкаў.
|| прым. справаздачны, ✂.
- С. сход (дзе праходзіць справаздача).
- С. даклад (са справаздачай).