Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сплавіцца, ; зак.

  1. Злучыцца шляхам плаўлення.

  2. перан. Аб’яднацца ў непадзельнае цэлае; злучыцца.

    • Рэальнасць і ўспаміны сплавіліся ў адно.

|| незак. сплаўляцца, .

сплавіць1, ; зак.

  1. Злучыць шляхам плаўлення.

  2. перан. Аб’яднаць у непадзельнае цэлае.

    • Пісьменнік спрабуе с. рысы розных асоб у адзіным вобразе.

|| незак. сплаўляць, .

|| наз. сплаўка, .

сплавіць2, ; зак.

  1. Адправіць па цячэнню ракі.

    • С. лес.
  2. перан. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

    • С. непатрэбныя рэчы.
    • С. няпрошаных гасцей.

|| незак. сплаўляць, .

|| наз. сплаў, .

|| прым. сплаўны, .

  • С. лес.
  • Сплаўная рака.

сплаў, , м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў).

  • С. медзі з нікелем.

сплаўляцца, ; незак.

Перамяшчацца, адпраўляцца па цячэнню ракі.

  • Па рэчцы сплаўляецца вясной лес.

сплаўшчык, , м.

Рабочы, які сплаўляе лес.

|| ж. сплаўшчыца, .

сплескваць, ; незак.

Тое, што і пляскаць.

|| зак. спляскаць, .

сплесці, ; зак.

  1. гл. плесці.

  2. Злучыць, умацаваць канцы чаго-н. пляценнем.

    • С. вянок.
    • С. кошык.
  3. перан. Цесна злучыўшы, счапіць.

    • С. рукі.

|| незак. сплятаць, .

|| наз. спляценне, і сплятанне, .

сплесціся, ; зак.

  1. Пераплесціся, злучыцца (пра што-н. гібкае, што ўецца).

    • Галіны бярозы спляліся.
  2. перан. Цесна злучыўшыся, счапіцца.

    • Рукі спляліся.
  3. Уявіцца, узнікнуць у свядомасці.

    • Так дзіўна сплялося ўсё ў сне.

|| незак. сплятацца, .

|| наз. спляценне, .

сплысці, і сплыць, ; зак.

  1. Паплысці ўніз па цячэнні, быць знесеным вадой.

    • Мост сплыў аж да кустоў вербалозу.
  2. Сцячы адкуль-н.

    • Вада з сенажаці сплыла к вечару.
  3. Плаўна апусціцца, аддаліцца, адысці і пад.

    • Пыл сплыў ад дарогі на прысады.
    • З твару сплыла ўсмешка (перан. знікла).
  4. Мінуць, прайсці (пра час, здарэнні).

    • Сплыла маладосць, а за ёй і жыццё.
    • Было ды сплыло (прымаўка).
  5. перан. Бясследна прапасці.

    • Быў тавар ды сплыў.
    • Сплылі грошы і няма.
  6. Знемагчы ад страты крыві.

    • С. крывёю.

|| незак. сплываць, .