Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

споведзь, ✂, ж.

  1. У веруючых: пакаянне ў грахах перад святаром і дараванне ім грахоў.

  2. перан. Шчыры расказ пра сваё жыццё; прызнанне ў чым-н.

    • С. героя рамана.

|| прым. споведны, ✂.

спод, ✂, м.

  1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

  2. Дно чаго-н.

    • С. машыны.
  3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

    • Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. сподні, ✂.

сподак, ✂, м.

Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую становіцца шклянка з чаем.

  • Расставіць сподкі на стале.

|| памянш. сподачак, ✂.

|| прым. сподачны, ✂.

сподні, ✂.

  1. гл. спод.

  2. Які размешчаны ўнізе, знаходзіцца з нізу чаго-н.

    • С. камень у жорнах.
  3. Пра бялізну: які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні.

    • Сподняя бялізна.
    • Спаць у споднім (наз.).

споднікі, ✂.

Споднія штаны.

|| прым. споднічны, ✂.

спознены, ✂.

  1. Які наступае, адбываецца, робіцца пазней звычайнага.

    • Спозненая восень.
    • С. прыезд.
  2. Позні.

    • С. званок.

сполах, ✂, м.

  1. Тое, што і спалох.

    • На твары ў дзіцяці с.
  2. звычайна мн. Паўночнае ззянне.

    • З. звычайна Успышка маланкі; зарніца; водбліскі зары.

спонсар, ✂, м.

  1. Асоба, арганізацыя, фірма, якія выступаюць як паручыцель, заказчык, наладжвальнік, бок, які фінансуе што-н.

  2. Дзяржава або палітычны дзеяч, якія прапанавалі праект рэзалюцыі па міжнародным пытанні (спец.).

|| прым. спонсарскі, ✂.

спор, ✂, м.

Удача, поспех у чым-н.

  • Пажадаць спору ў рабоце.

спорны, ✂.

  1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

    • Спорная праца.
  2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

    • С. дождж.
  3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

    • Спорныя крупы.
    • Спорная пшаніца.
  4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спорнасць, ✂.