спорны прыметнік
-
Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.
- Спорная праца.
-
Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.
- С. дождж.
-
Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.
- Спорныя крупы.
- Спорная пшаніца.
-
Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.
|| назоўнік: спорнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)