справа1, ✂,
-
Работа, занятак; тое, чым хто
-н. заняты; дзейнасць.- Ён справаю заняты — на сані чэша капылы.
- Бягучыя справы.
- Здаваць справы.
-
Абавязак, доўг.
- Добрасумленная праца — с. кожнага грамадзяніна.
- Гэта с. адміністрацыі.
-
Патрэба; тое, што неабходна вырашыць.
- Зайсці па важнай справе.
-
(З
азнач. )у знач. вык. Рэч, з’ява.- Гэта с. не з лёгкіх.
-
Спецыяльнасць, галіна ведаў ці навыкаў.
- Ваенная с.
- Кулінарная с.
-
Судовы разбор, працэс.
- Крымінальная с.
- Слухаецца с. аб забойстве.
-
Збор дакументаў, якія маюць адносіны да якой
-н. асобы, здарэння.- Асабістая с. Іванова.
- Папкі для спраў.
- Завесці справу на каго
-н. (таксамаперан. пачаць разбор).
-
Здарэнне, факт, падзея; становішча дзе
-н. , стан каго-, чаго-н. ; абставіны.- С. гэта пачалася летась.
- Як справы?
- С. не з лепшых.
-
Учынак.
- Добрую справу робяць шэфы школы.
- Ваша (твая, яго) справа (
разм. ) — рэпліка ўзнач. рабіце, як знаеце, вам вырашаць, толькі вас датычыцца. - Ёсць такая справа (
разм. ) — добра, згодзен, няхай будзе так. - На самай справе — у сапраўднасці.
- На справе — па сутнасці, на практыцы.
- Не мая (твая, яго, яе, наша, ваша, іх) справа (
разм. ) — мяне (цябеі пад. ) не датычыцца. - Такая справа (
разм. ) — вось у чым справа. - У чым справа? (
разм. ) — што здарылася?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)