Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карослівы, .

  1. Які выклікаецца каростай.

    • К. сверб.
  2. Хворы на каросту.

    • Ізалятар для карослівых.

кароста, , ж.

Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца моцным свербам.

|| прым. кароставы, .

  • К. клешч (паразіт жывёльнага паходжання, які з’яўляецца ўзбуджальнікам каросты).

каротка...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову кароткі і пішацца тады, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. кароткаметражны, кароткачасовы.

кароткаметражны, .

Пра фільм: карацейшы за звычайны па метражу.

  • Хранікальны к. фільм.

кароткатэрміновы, .

Які працягваецца кароткі тэрмін, дазваляецца на кароткі час.

  • К. водпуск.
  • Кароткатэрміновая пазыка.

|| наз. кароткатэрміновасць, .

кароткахвалявік, , м.

Радыёаматар, які займаецца перадачай і прыёмам на кароткіх хвалях.

кароткачасовы, .

Які працягваецца нядоўгі час.

  • К. дождж.
  • К. перапынак.

|| наз. кароткачасовасць, .

кароткі, .

  1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

    • Кароткая сукенка. Кароткая стрыжка.
    • Кароткія хвалі (радыёхвалі ад 10 да 200 метраў).
    • У кароткіх словах (сцісла расказаць).
  2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

    • Кароткая нарада.
    • К. дзень.
  3. Сціслы, нешматслоўны.

    • Кароткае пісьмо.
    • К. адказ.
  4. Рашучы, хуткі, суровы.

    • К. удар.
    • Прысуд ворагам к.
  5. Пра гукі, якія вымаўляюцца хутка, адрывіста.

    • «І» кароткае (й).
  6. Які характарызуецца кароткай формай канчатка або адсутнасцю яго.

    • К. прыметнік.

  • Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

  • Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

  • На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

  • Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

  • Рукі кароткія у каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. кароценькі, .

|| наз. кароткасць, .

кароўнік, , м.

Хлеў для кароў.

карп, , м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая разводзіцца ў штучных вадаёмах; культурная разнавіднасць сазана.

  • Люстраны к.

|| прым. карпавы, .