кароткі,
-
Невялікі па даўжыні;
проціл. доўгі.- Кароткая сукенка. Кароткая стрыжка.
- Кароткія хвалі (радыёхвалі ад 10 да 200 метраў).
- У кароткіх словах (сцісла расказаць).
-
Непрацяглы ў часе;
проціл. доўгі.- Кароткая нарада.
- К. дзень.
-
Сціслы, нешматслоўны.
- Кароткае пісьмо.
- К. адказ.
-
Рашучы, хуткі, суровы.
- К. удар.
- Прысуд ворагам к.
-
Пра гукі, якія вымаўляюцца хутка, адрывіста.
- «І» кароткае (й).
-
Які характарызуецца кароткай формай канчатка або адсутнасцю яго.
- К. прыметнік.
Кароткая памяць у каго (
неадабр. ) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н. ).Кароткі завароткі у каго (
разм. ) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім
-н. Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.
Рукі кароткія у каго (
разм. ) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)