Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

станіна, ✂, ж. (спец.).

  1. Аснова, на якой манціруюцца асобныя часткі машыны або станка.

  2. Станок (у 3 знач.), лафет.

|| прым. станінны, ✂.

станісты, ✂.

Стройны, прапарцыянальнага, прыгожага целаскладу.

  • Станістая дзяўчына.

|| наз. станістасць, ✂.

станіца, ✂, ж.

Вялікае казацкае паселішча на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях.

|| прым. станічны, ✂.

станічнік, ✂, м.

Казак, жыхар станіцы.

|| ж. станічніца, ✂.

станкабудаванне, ✂, н.

Галіна прамысловасці, звязаная з вырабам станкоў.

|| прым. станкабудаўнічы, ✂.

станкабудаўнік, ✂, м.

Спецыяліст у галіне станкабудавання.

станковы, ✂.

Які мае адносіны да выяўленчага мастацтва, творы якога не маюць спецыяльнага дэкаратыўнага і утылітарнага прызначэння.

  • Станковае мастацтва.
  • Станковая графіка.
  • Станковая скульптура.
  • С. жывапіс.

становішча, ✂, н.

  1. Месцазнаходжанне ў прасторы.

    • Геаграфічнае с. Беларусі.
  2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.

    • Міжнароднае с.
    • Эканамічнае с.
  3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.

    • Цяжкае матэрыяльнае с.
    • Нелегальнае с.
  4. Пастава цела або яго частак; поза.

    • Ляжачае с.
  5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.

    • Службовае с.
  6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.

    • Ваеннае с.
    • Асаднае с.

станок, ✂, м.

  1. Машына для апрацоўкі (металу, драўніны і пад.), вырабу чаго-н.

    • Шліфавальны с.
    • Друкарскі с.
  2. Назва розных спецыяльных прыстасаванняў, якія маюць выгляд апоры, падстаўкі.

    • С. для прыцэльнай стральбы.
    • С. для прамывання залатога пяску.
    • С. для палатна (у мастакоў).
  3. Металічная аснова, на якой мацуюцца гарматы і кулямёты; лафет.

  4. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (пры лячэнні, дойцы і пад.); стойла (спец.).

|| прым. станковы, ✂ і станочны, ✂.

  • Станочнае абсталяванне.

станоўчы, ✂.

  1. Які выражае адабрэнне, згоду.

    • С. водзыў.
    • Станоўчая характарыстыка.
  2. Які мае дадатныя якасці, які заслугоўвае адабрэння.

    • Станоўчыя вынікі.
    • Станоўчая роля вынаходніцтва.
  3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі, рысамі.

    • С. герой п’есы.

|| наз. станоўчасць, ✂.