становішча назоўнік | ніякі род

  1. Месцазнаходжанне ў прасторы.

    • Геаграфічнае с. Беларусі.
  2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.

    • Міжнароднае с.
    • Эканамічнае с.
  3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.

    • Цяжкае матэрыяльнае с.
    • Нелегальнае с.
  4. Пастава цела або яго частак; поза.

    • Ляжачае с.
  5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.

    • Службовае с.
  6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.

    • Ваеннае с.
    • Асаднае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)