Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радаслоўная, , ж.

Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці.

радасны, .

  1. Які выяўляе радасць, весялосць, поўны радасці.

    • Р. настрой.
  2. Які прыносіць, дае радасць.

    • Радасная падзея.

|| наз. радаснасць, .

радасць, , ж.

  1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення.

    • Скакаць ад радасці.
    • З радасцю (з поўнай гатоўнасцю).
  2. Тое, што або той, хто выклікае такое пачуццё.

    • Радасці жыцця.

раджа, , м.

Княжацкі тытул у Індыі, а таксама асоба, якая яго мае.

радзець, ; незак.

Рабіцца рэдкім, радзейшым, змяншацца колькасна.

  • Радзее лес.
  • Радзее туман.

|| зак. парадзець, .

радзільны, .

  1. Прызначаны для аказання ўрачэбнай дапамогі пры родах.

    • Р. дом.
  2. Які бывае пры родах.

    • Радзільная гарачка.

радзіма, , ж.

  1. Бацькаўшчына, родная краіна.

    • Абарона Радзімы.
  2. Месца нараджэння, узнікнення, паходжання каго-, чаго-н.

    • Паехаць на сваю радзіму.
    • Радзіму, як і маці, не выбіраюць (прыказка).

радзімец, , м. (разм.).

Прыпадак у хворых малых дзяцей, а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын з сутаргамі і стратай прытомнасці.

радзімічы, , м.

Саюз усходнеславянскіх плямён, якія ў першым тысячагоддзі займалі міжрэчча Дняпра і Дзясны, а ў 12 ст. — большую частку тэрыторыі ў Чарнігаўскай і паўночную частку — у Смаленскіх землях.

радзімка, , ж.

Прыроджаная плямка на скуры чалавека.

  • Р. на шчацэ.