радзіма назоўнік | жаночы род

  1. Бацькаўшчына, родная краіна.

    • Абарона Радзімы.
  2. Месца нараджэння, узнікнення, паходжання каго-, чаго-н.

    • Паехаць на сваю радзіму.
    • Радзіму, як і маці, не выбіраюць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)