Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

помніцца, ✂; незак.

  1. Захоўвацца, утрымлівацца ў памяці, не забывацца.

    • Мне помняцца тыя дні.
  2. З ас. адз. помніцца ужыв. як пабочн. сл. у знач.: як у памяці.

    • Помніцца, вы тады прыходзілі да нас.

помніць, ✂; незак.

Трымаць у памяці, не забываць.

  • П. сваё маленства.
  • П. верш на памяць.
  • П. пра сяброў.
  • П. аб сваіх абавязках.

◊

  • Не помніць сябе ад чаго — будучы ўсхваляваным, не кантраляваць сваіх дзеянняў, учынкаў.

  • Не п. сябе ад шчасця.

помпа​1, ✂, ж.

Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць, газ; насос.

  • Пажарная п.

|| прым. помпавы, ✂.

  • Помпавая станцыя.

помпа​2, ✂, ж. (кніжн.).

Непраўдзівая, паказная пышнасць.

  • Рабіць што-н. з помпай.

помслівы, ✂.

Схільны да помсты.

  • П. чалавек.

|| наз. помслівасць, ✂.

помста, ✂, ж.

Адплата за прычыненае зло, жаданне адпомсціць.

  • Прага помсты.

помсціць, ✂; незак.

Чыніць помсту каму-н.

  • П. ворагу.

|| зак. адпомсціць, ✂.

поначы, прысл.

Ноччу.

  • Хадзіць п.

поні, нескл., м.

Конь штучна выведзенай нізкарослай пароды.

  • Катацца на п.

понча, нескл., н.

Кароткі суцэльны плашч з прамавугольнага кавалка тканіны або вязаны, які надзяваецца цераз галаву.