Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малельня, , ж.

Памяшканне для рэлігійных сходаў і службы (у сектантаў і нехрысціян).

малельшчык, , м.

Той, хто моліцца.

|| ж. малельшчыца, .

маленечкі, .

Вельмі маленькі.

  • М. хлопчык стаяў у куточку.

маленне, , н.

  1. гл. маліцца, -ць.

  2. Шчырая просьба, мальба.

маленства, , н.

Дзіцячы ўзрост, дзяцінства.

  • Шчаслівае м.

маленькі, .

  1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

    • Маленькая хатка.
    • М. атрад.
  2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

    • Маленькія непрыемнасці.
    • М. мароз.
  3. Тое, што і малалетні.

    • Любіць сваіх маленькіх (наз.).

малескін, , м.

Шчыльная баваўняная тканіна для рабочай, спартыўная вопраткі.

|| прым. малескінавы, .

  • М. халат.

малеча, , ж. (разм.).

  1. зб. Дробныя істоты; драбяза.

  2. Маленькае дзіця, дзіцяня.

    • Не спіць м.

малёк, , м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

  • Налавіць малькоў.

малібдэн, , м.

Хімічны элемент — серабрыста-белы цвёрды метал.

|| прым. малібдэнавы, .