Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мазгі, , н. (разм.).

Тое, што і мозг (у 1 і 2 знач.).

мазжачок, , м.

Участак ствала галаўнога мозга, які знаходзіцца ў задняй частцы чэрапа.

|| прым. мазжачковы, .

мазіла1, , м.; , ж., (разм.).

Той, хто няўмела, дрэнна малюе, піша.

мазіла2, , м.; , ж., (разм.).

Пра таго, хто часта робіць промахі (пры стральбе, у гульні).

мазкі, .

  1. Аб які можна запэцкацца.

    • Мазкія сцены.
  2. Які лёгка пэцкаецца, брудзіцца; маркі.

    • Белая тканіна мазкая.

мазніца, , ж.

Пасудзіна для калёснай мазі.

|| прым. мазнічны, .

мазня, , ж. (разм.).

Няўмелае маляванне, неахайны малюнак, пісьмо; дрэнная, няўмелая работа.

  • М. ў сшытку.

мазок, , м.

  1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам.

  2. Слой вадкага выдзялення, нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.

мазолісты, .

Пакрыты мазалямі.

  • Мазолістыя рукі.

|| наз. мазолістасць, .

мазоліць, ; незак.

Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой.

  • М. рукі.

  • Мазоліць язык (разм.) — упустую гаварыць.

  • Мазоліць вочы каму (разм.) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю.

|| зак. намазоліць, .