Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капыціцца, ✂; незак.

Спатыкацца (пра каня).

|| зак. скапыціцца, ✂.

капэла, ✂, ж.

Вялікая музычная група выканаўцаў — хор у спалучэнні з аркестрам.

  • Дзяржаўная харавая к.

капюшон, ✂, м.

  1. Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

    • Паліто з капюшонам.
  2. У кобры: верхняя частка тулава, якая пры небяспецы раздзімаецца ў выглядзе дыска (спец.).

|| прым. капюшонны, ✂.

капялюш, ✂, м.

Галаўны мужчынскі ўбор з палямі, жаночы — розных фасонаў.

  • Саламяны к.

|| памянш. капялюшык, ✂.

|| прым. капялюшны, ✂.

капялюшнік, ✂, м.

Майстар па вырабу капелюшоў.

|| ж. капялюшніца, ✂.

кафтан, ✂ і каптан, ✂, м.

Даўнейшая мужчынская і жаночая верхняя вопратка з доўгімі поламі.

|| прым. кафтанны, ✂ і каптанны, ✂.

кіпцюр, ✂ і капцюр, ✂, м.

  1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых.

    • Паказаць кіпцюры (перан. пра пагрозу).
    • Трапіць у кіпцюры (перан. пад уладу да каго-н.).
  2. Ногаць (разм.).

|| памянш. кіпцік, ✂.

|| прым. кіпцікавы, ✂.

|| прым. кіпцюрны, ✂ і капцюрны, ✂.