Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гумарыст, ✂, м.

  1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў.

  2. Чалавек, які валодае пачуццём гумару (у 1 знач.).

|| ж. гумарыстка, ✂.

|| прым. гумарысцкі, ✂.

гумарыстыка, ✂, ж.

  1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

  2. Нешта смешнае, камічнае (разм.).

|| прым. гумарыстычны, ✂.

  • Гумарыстычныя апавяданні.
  • Г. часопіс.

гумарэска, ✂, ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор гумарыстычнага характару.

гумка, ✂, ж.

  1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага, сцірка.

  2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гумкавы, ✂.

гумнішча, ✂, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно, ✂, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуменны, ✂.

гумор, ✂, м.

Добры, душэўны настрой.

  • Нешта ён сёння не ў гуморы.

гуны, ✂, м.

Група старажытных цюркскіх плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

|| прым. гунскі, ✂.

гунька, ✂, ж.

  1. Зрэбная посцілка.

  2. Пакрывала для коней, якое закрывае спіну і тулава.

|| прым. гунькавы, ✂.

гупаць, ✂; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

  • Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гупнуць, ✂.

|| наз. гупат, ✂ і гупанне, ✂.