Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абармо́т, ✂, м. (разм. лаянк.)

Грубіян, нягоднік, прайдоха.

|| ж. абармотка, ✂.

абаро́г, ✂, м.

Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.

абаро́на, ✂, ж.

  1. гл. абараніць.

  2. Сукупнасць сродкаў, неабходных для адпору ворагу.

    • Мацаваць абарону краіны.
  3. Сістэма абарончых збудаванняў.

    • Прарваць абарону ворага.
  4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні.

    • Сведкі абароны.
    • Гуляць у абароне.

|| прым. абаронны, ✂.

абаро́нчы, ✂.

Які адносіцца да абароны, прызначаны для яе.

  • Абарончая тактыка.
  • Абарончыя збудаванні.

абаро́т, ✂, м.

  1. Поўны круг вярчэння.

    • Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
  2. Асобная частка, стацыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спец.).

    • А. палявых культур.
  3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спец.).

    • А. вагонаў.
  4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.

    • А. капіталу.
    • Пусціць грошы ў а.
    • Гадавы а.

◊

  • Узяць у абарот каго (разм.) — строга адчытаць.

|| прым. абаротны, ✂.

  • Абаротныя сродкі.

абаро́тлівы, ✂ (разм.).

Умелы, энергічны, лоўкі ў вядзенні спраў для ўласнай карысці.

  • А. чалавек.

|| наз. абаротлівасць, ✂.

абарты́ўны, ✂, (спец.).

  1. Які спыняе або рэзка змяняе развіццё, працяканне хваробы.

    • Абартыўныя сродкі.
    • А. метад.
  2. Які недаразвіўся.

    • Абартыўныя органы раслін.

|| наз. абартыўнасць, ✂.

абарыге́н, ✂, м. (кніжн.).

Карэнны жыхар краіны, мясцовасці.

|| прым. абарыгенны, ✂.

аба́т, ✂, м.

  1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра.

  2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік.

|| прым. абацкі, ✂.

абаткну́ць, ✂; зак.

  1. Заткнуць чым-н. дзіркі, шчыліны і пад.

    • А. пазы мохам.
    • А. і засмаліць лодку.
  2. Абгарадзіць што-н., абкружыць чым-н. уваткнутым.

    • А. галінкамі градку.

|| незак. абтыкаць, ✂.