назоўнік | мужчынскі род
Поўны круг вярчэння.
- Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
Асобная частка, стацыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спецыяльны тэрмін).
- А. палявых культур.
Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спецыяльны тэрмін).
- А. вагонаў.
Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.
- А. капіталу.
- Пусціць грошы ў а.
- Гадавы а.
- Узяць у абарот каго (размоўнае) — строга адчытаць.
|| прыметнік:
- Абаротныя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)