Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каракулі, , ж.

Неразборлівыя, няўмела ці няўдала напісаныя літары.

  • У сшытку адны к.

каракуль, , м.

Каштоўныя шкуркі ягнят каракульскіх авечак.

|| прым. каракулевы, .

  • Каракулевае футра.

каракульскі, :

  • каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

каракульча, , ж.

Мех са шкурак,неданошаных ягнят каракульскіх авечак.

  • Паліто з каракульчы.

|| прым. каракульчовы, .

каракулявод, , м.

Спецыяліст па каракуляводству.

каракуляводства, , н.

Развядзенне каракульскіх авечак як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. каракуляводчы, .

каракурт, , м.

Ядавіты павук, водзіцца ў пустынях Сярэдняй Азіі і ў стэпах Крыма.

|| прым. каракуртавы, .

карал, , м.

  1. Марская жывёліна, род паліпаў, якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах.

  2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёлін — чырвоны, ружовы або белы камень.

    • Пацеркі з каралаў.

|| прым. каралавы, .

  • Каралавыя рыфы.
  • Каралавыя губы (колеру карала).

каралава-...

Першая частка складаных слоў са знач. каралавы (у 2 знач.), з каралавым адценнем, напр. каралава-карычневы, каралава-чырвоны.

каралавы, .

  1. гл. карал.

  2. Ярка-чырвоны, колеру карала.

    • Каралавыя губы.