Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рамеснік, ✂, м.

  1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.

    • Дробны р.
  2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблону.

  3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).

|| ж. рамесніца, ✂.

|| прым. рамесніцкі, ✂.

рамесніцкі, ✂.

  1. гл. рамеснік.

  2. Тое, што і рамесны.

    • Р. промысел.
    • Рамесніцкае вучылішча.

рамесніцтва, ✂, н.

  1. Занятак рамяством, саматужнай работай.

  2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па шаблону.

    • Мастацтва выключае паняцце рамесніцтва.

рамеснічаць, ✂; незак. (разм.).

Быць рамеснікам (у 1 знач.), займацца рамяством.

рамесны, ✂.

  1. Які з’яўляецца рамяством, мае адносіны да рамяства.

    • Рамесная праца.
  2. рамеснае вучылішча — якое рыхтавала кадры кваліфікаваных рабочых (у 1940— 1958 гг.).

раміз, ✂, м. (спец.).

  1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

  2. У фехтаванні: паўторны папераджальны ўкол.

рамізіцца, ✂; незак.

Прайграваць у карты ў выніку рамізу (у 1 знач.).

|| зак. абрамізіцца, ✂.

рамізнік, ✂, м.

  1. Фурман наёмнага экіпажа.

  2. Экіпаж з фурманам.

|| прым. рамізніцкі, ✂.

рамізніцтва, ✂, н.

Занятак рамізніка (у 1 знач.).

рамка, ✂, ж.

  1. Невялікая рама (у 2 знач.).

    • Партрэт у прыгожай рамцы.
  2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

    • Траурная р.
  3. перан.,, чаго. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

    • У рамках закона.
    • Выйсці з рамак спецыяльнасці.
  4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

|| прым. рамачны, ✂.

  • Рамачная антэна.
  • Р. вулей.