рамка, , ж.

  1. Невялікая рама (у 2 знач.).

    • Партрэт у прыгожай рамцы.
  2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

    • Траурная р.
  3. перан.,, чаго. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

    • У рамках закона.
    • Выйсці з рамак спецыяльнасці.
  4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

|| прым. рамачны, .

  • Рамачная антэна.
  • Р. вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)