Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піратэхніка, ✂, ж.

Галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

|| прым. піратэхнічны, ✂.

піраў:

◊

  • Пірава перамога (кніжн.) — перамога, якая дасягаецца цаной вялікіх ахвяр [ад імя эпірскага цара Піра, які перамог рымлян].

пірацтва, ✂, н.

Занятак піратаў, марскі разбой.

пірог, ✂, м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

  • П. з грыбамі.

|| памянш. піражок, ✂.

|| прым. піражковы, ✂.

  • Піражковае цеста.

|| прым. пірожны, ✂.

пірожнае, ✂, н.

Кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмам, салодкай начынкай.

  • Бісквітнае п.

пірожнік, ✂, м. (уст.).

Той, хто пячэ або прадае пірагі.

|| ж. пірожніца, ✂.

пірс, ✂, м.

Партовае збудаванне, род дамбы для прычалу суднаў з двух бакоў.

піруэт, ✂, м.

У танцы: поўны паварот усяго цела на наску адной нагі.

пісага, ✂, ✂, ж. і пісаг, ✂, м.

Рубец, шрам на целе.

  • Пісагі ад бізуноў і шампалоў.

пісака, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Пра пісьменніка, які піша многа, але дрэнна (разм. пагард.).

    • Пасрэдны п.
  2. Пра таго, хто дрэнна, няўмела піша (у 1 знач.; разм. жарт.).

    • Во п. — адны кляксы ў сшытках.