Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марнаслоўе, ✂, н.

Пустая размова, пустаслоўе.

|| прым. марнаслоўны, ✂.

марнатравец, ✂, м.

  1. Той, хто неразумна, марна траціць што-н.

  2. Гультай.

|| ж. марнатраўка, ✂.

|| прым. марнатраўскі, ✂.

марнатравіць, ✂; незак.

Тое, што марнаваць (у 1 знач.).

  • М. час.

марнатраўны, ✂.

Уласцівы марнатраўцу, які многа, без патрэбы траціць што-н.

  • Марнатраўнае жыццё.

марнатраўства, ✂, н.

Неразумная, марная трата чаго-н.

  • Выкараняць м.

марнець, ✂; незак.

  1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

    • Сад марнее без дажджу.
    • М. ад нуды.
  2. Занепадаць, марна прападаць.

    • Марнее зямля.

|| зак. змарнець, ✂.

марны, ✂.

  1. Дарэмны, бескарысны.

    • Марныя намаганні.
  2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

    • М. конік той ледзь цягне.

|| наз. марнасць, ✂.

марожанае, ✂, н.

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

марожаніца, ✂, ж.

Прыбор для прыгатавання марожанага.

марожаншчык, ✂, м.

Прадавец марожанага.

|| ж. марожаншчыца, ✂.