Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капуха, , ж. (разм.).

Жанчына, якая ўсё робіць марудна, вяла.

капуцын1, , м.

Манах рымска-каталіцкага францысканскага ордэна, які носіць плашч з капюшонам.

|| ж. капуцынка, .

|| прым. капуцынскі, .

капуцын2, , м.

Род амерыканскіх малпаў з шырокімі насамі і доўгімі валасамі на галаве ў выглядзе капюшона.

капцёр, , м. (разм.).

Тое, што і каптэнармус.

|| прым. капцёрскі, .

капцёрка, , ж. (разм.).

Склад маёмасці ў вайсковай часці, а таксама на будоўлі, у цэху, гаражы.

капчушка, , ж. (разм.).

Дробная вэнджаная рыба.

|| прым. капчушачны, .

капшук, , м.

Мяшочак для тытуню, які сцягваецца шнурком; кісет.

  • Насыпаў махоркі ў к.

|| прым. капшучны, .

капыл, , м.

  1. Кавалак дрэва ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры шыцці абутку.

  2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней.

  • Гнуць на свой капыл (разм.) — рабіць па-свойму, не слухаючы думкі іншых.

  • Усё (усе) на адзін капыл (разм.) — аднолькавыя, падобныя (парабіць, зрабіць, атрымацца).

капылле, , н., зб.

Капылы.

капыт, , м.

Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых.

|| памянш. капыток, .

|| прым. капытны, .

Атрад капытных (наз.).