капыл назоўнік | мужчынскі род
-
Кавалак дрэва ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры шыцці абутку.
-
Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней.
- Гнуць на свой капыл (размоўнае) — рабіць па-свойму, не слухаючы думкі іншых.
- Усё (усе) на адзін капыл (размоўнае) — аднолькавыя, падобныя (парабіць, зрабіць, атрымацца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)