Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуляць, ✂; незак.

  1. Забаўляцца цацкамі, пацяшацца (пра дзяцей).

    • Г. з катом.
    • Г. у жмуркі.
    • Дзеці гуляюць у кубікі.
    • Зробіш урокі — можаш г.
  2. Хадзіць адпачываючы, прагульвацца.

    • Г. у парку.
  3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

    • Г. у футбол.
  4. перан. Перамяшчацца ў розных кірунках, распаўсюджвацца.

    • Па хаце гуляе вецер.
    • За акном гуляе завіруха.
    • Па твары гуляла усмешка.
  5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

    • Г. цэлы дзень.
  6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

    • Агарод гуляе.
  7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

    • Г. да ночы.
    • Г. вяселле.
  8. Быць у блізкіх інтымных адносінах, любіцца (разм.).

◊

  • Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

  • Гуляць у маўчанку (разм. неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуляць, ✂ і згуляць, ✂.

|| аднакр. гульнуць, ✂.

|| наз. гульня, ✂ і гулянне, ✂.

гуляш, ✂, м.

Страва з кусочкаў мяса ў соусе.

|| прым. гуляшны, ✂.

гума, ✂, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна.

|| прым. гумавы, ✂.

  • Г. мячык (з гумы).
  • Гумавая прамысловасць (па вырабу гумы).

гумаваць, ✂; незак.

Насычаць гумай, прарызіньваць.

гуманізм, ✂, м.

  1. Гуманнасць, чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей.

  2. Прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння імя вызвалення асобы чалавека ад ідэйнага застою часоў феадалізму і каталіцызму.

|| прым. гуманістычны, ✂.

гуманіст, ✂, м.

Дзеяч або прыхільнік гуманізму.

|| прым. гуманісцкі, ✂.

гуманітарны, ✂.

  1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

    • Гуманітарныя праблемы.
  2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

    • Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманітарнасць, ✂.

гуманітарый, ✂, м. (кніжн.).

Спецыяліст па гуманітарных навуках.

гуманны, ✂.

Чалавекалюбівы, дабрачынны, прасякнуты павагай да людзей.

  • Гуманныя мэты.

|| наз. гуманнасць, ✂.

гумар, ✂, м.

  1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н.

    • Валодаць гумарам.
    • Пачуццё гумару.
  2. У мастацтве: паказ якой-н. з’явы ў смешным, камічным выглядзе, калі пры гэтым знешне камічная трактоўка спалучаецца з унутранай сур’ёзнасцю.

    • Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

|| прым. гумарыстычны, ✂.