гуляць,
-
Забаўляцца цацкамі, пацяшацца (пра дзяцей).
- Г. з катом.
- Г. у жмуркі.
- Дзеці гуляюць у кубікі.
- Зробіш урокі — можаш г.
-
Хадзіць адпачываючы, прагульвацца.
- Г. у парку.
-
у што. Праводзіць час за якім
-н. спартыўным заняткам.- Г. у футбол.
-
перан. Перамяшчацца ў розных кірунках, распаўсюджвацца.- Па хаце гуляе вецер.
- За акном гуляе завіруха.
- Па твары гуляла усмешка.
-
Мець выхадны дзень, не працаваць.
- Г. цэлы дзень.
-
Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы
і пад. ).- Агарод гуляе.
-
Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).
- Г. да ночы.
- Г. вяселле.
-
Быць у блізкіх інтымных адносінах, любіцца (
разм. ).
Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.
Гуляць у маўчанку (
разм. неадабр. ) — ухіляцца ад размовы.
||
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)