Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

барыто́н, ✂, м.

  1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам.

  2. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прым. барытонавы, ✂ і барытонны, ✂.

бары́ш, ✂, м. (разм.).

  1. Пачастунак пасля куплі-продажу.

  2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу.

    • Атрымліваць барышы.

барэлье́ф, ✂, м.

Скульптурны відарыс, які выступае над плоскай паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.

|| прым. барэльефны, ✂.

барэ́ц, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца адным з відаў барацьбы (класічнай, вольнай, дзюдо і інш.).

|| прым. барцоўскі, ✂.

  • Б. прыём.