Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ракетчык, ✂, м.

  1. Ваеннаслужачы ракетных войск.

  2. Чалавек, які падае сігналы ракетамі (у 1 знач.).

|| ж. ракетчыца, ✂.

ракіравацца, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) ракіроўку.

ракіроўка, ✂, ж.

У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім кароль перастаўляецца цераз адно поле ў бок ладдзі, а затым ладдзя ставіцца побач з каралём з другога яго боку.

|| прым. ракіровачны, ✂.

ракіта, ✂, ж.

Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых.

|| прым. ракітавы, ✂.

ракітнік, ✂, м.

Зараснік ракіты, кусты ракіты.

ракурс, ✂, м. (спец.).

  1. Перспектыўнае скарачэнне аддаленых ад гледача частак адлюстраванага на плоскасці прадмета.

  2. У фота- і кіназдымцы: незвычайная перспектыва, якая ўзнікае ў выніку неаднолькавага ўдалення аддалення ад аб’ектыва частак здымаемага аб’екта, калі аптычная вось аб’ектыва накіроўваецца на прадмет не прама, а пад вуглом, знізу або зверху.

|| прым. ракурсны, ✂.

ракушнік, ✂, м.

Порыстая вапнавая горная парода, якая складаецца з ракавін марскіх жывёл, змацаваных вапняковым ілам.

|| прым. ракушачны, ✂.

ракфор, ✂, м.

Гатунак сыру з плесневым грыбком, які адрозніваецца асаблівай вастрынёй смаку і паху.

рала, ✂, н.

Адгаліненне ствала дрэва; тоўсты сук.

|| прым. ралісты, ✂.

  • Ралістая дзічка.

ралі, нескл., н.

Аўта- або мотагонкі на спецыяльных спартыўных машынах паводле зададзенага рэжыму руху.

  • Мнагадзённае аўтамабільнае р.

|| прым. ралійны, ✂.