Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разьбярыць, ✂; незак. (разм.).

Займацца мастацкай разьбой.

раз’юшыцца, ✂; зак.

Стаць раз’юшаным; разлютавацца.

  • Сабака раз’юшыўся, ашчэрыў зубы.

|| незак. раз’юшвацца, ✂.

раз’юшыць, ✂; зак.

Давесці да ярасці, шаленства.

  • Р. звера.

|| незак. раз’юшваць, ✂.

разява, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. груб.).

Рассеяны, няўважлівы чалавек.

разявака, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Той, хто бяздумна, рассеяна прыглядаецца да чаго-н.

    • Каля вітрыны збіраліся разявакі.
  2. Тое, што і разява.

    • Згубіў грошы, р.!

разявіцца, ✂; зак. (разм.).

Шырока раскрыцца (пра рот, пашчу).

  • Чаго ты разявіўся на мяне? (перан. уставіцца вачыма, позіркам).

|| наз. разяўляцца, ✂.

разявіць, ✂; зак. (разм.).

Шырока раскрыць (рот, зяпу).

◊

  • Разявіць горла (разм. груб.) — моцна, на ўсю сілу загаварыць, закрычаць.

|| незак. разяўляць, ✂.

раз’яднальнік, ✂, м.

Апарат для раз’яднання і пераключэння ўчасткаў высакавольтнай лініі.

раз’яднанасць, ✂, ж.

Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці.

раз’яднацца, ✂; зак.

  1. Аддзяліцца адзін ад аднаго (пра злучаныя часткі чаго-н.) (разм.).

    • Правады раз’ядналіся.
  2. перан. Страціць сувязь, стаць далёкімі, чужымі адзін аднаму.