Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

печка, , ж.

Невялікая або часовая печ, якая служыць для абагравання памяшкання.

  • Чыгунная п.

печыва, , н., зб.

Печаныя вырабы з мукі.

  • Выняць п. з духоўкі.

пешаход, , м.

Чалавек, які ідзе пяшком.

пешаходны, .

  1. Прызначаны для хадзьбы пяшком.

    • П. мосцік.
  2. Тое, што і пешы.

    • П. рух.

пешка, , ж.

  1. Найменш каштоўная па значэнню фігура ў шахматнай гульні.

  2. перан. Пра малазначнага і несамастойнага ў сваіх дзеяннях чалавека.

|| памянш. пешачка, .

|| прым. пешачны, .

пешня, , ж.

Лом з драўляным дзяржаннем для прабівання лёду.

пешы, .

Які ідзе пехатой ці праводзіцца, ажыццяўляецца пехатой.

  • П. чалавек.
  • П. (наз.) коннаму не таварыш (прыказка).
  • П. паход.