Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мацярык, ✂, м.

Вялікая частка сушы, якая абмываецца морамі і акіянамі; кантынент.

|| прым. мацерыковы, ✂.

  • М. клімат.

мацярынства, ✂, н.

  1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.

    • Ахова мацярынства.
  2. Уласцівае маці пачуццё да дзяцей, усведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі.

    • Пачуццё мацярынства.

мача, ✂, ж.

Вадкасць, што выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў.

|| прым. мачавы, ✂.

  • М. пузыр.

мачагонны, ✂.

Які ўзмацняе выдзяленне мачы.

  • Мачагонныя сродкі.

мачала, ✂, ж.

Тонкія доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.

|| прым. мачальны, ✂.

мачалісты, ✂ (разм.).

Валакністы, падобны да мачалы.

мачалка, ✂, ж.

Пучок мачал або якіх-н. валокнаў для мыцця, змывання гразі і пад.; наогул мяккі выраб, прызначаны для мыцця чаго-н.

|| прым. мачалкавы, ✂.

мачанка, ✂, ж.

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

  • М. — нацыянальная страва беларусаў.

|| прым. мачаначны, ✂.

мачанне, ✂, н.

  1. гл. мачаць.

  2. Тое, што і мачанка.

мачаха, ✂ і мачыха, ✂, ж.

Няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу.