Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удзяўбці, ; зак.

  1. Часта ўдараючы, разрыхліць, зрабіць паглыбленне ў чым-н.

    • Зямля так умерзла, што не ў. яе.
  2. Тое, што і удзеўбануць.

|| незак. удзёўбваць, .

удзячнасць, , ж.

Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро, увагу; падзяка.

  • Прыняць што-н. з удзячнасцю.
  • Словы ўдзячнасці.
  • Зрабіць што-н. у знак удзячнасці або ва ў. за што-н.

удзячны, .

  1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

    • У. чытач.
    • Я вам вельмі ў. за дапамогу.
    • У. позірк.
  2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

    • Удзячная праца.

удмурты, , м.

Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Удмурцкай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. удмуртка, .

|| прым. удмурцкі, .

удовы, (разм.).

Які (-ая) з’яўляецца ўдаўцом (удавой).

удод, , м.

Птушка са стракатым апярэннем, веерападобным чубам і загнутай уніз дзюбай.

|| прым. удодавы, .

  • Сямейства ўдодавых (наз.).

удой, , м.

  1. Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які-н. перыяд часу.

    • Сутачны ў.
    • Павысіць удоі.
  2. Тое, што і даенне.

    • Малако вячэрняга ўдою.

|| прым. удойны, .

удойнасць, , ж.

Тое, што і малочнасць.

  • Значна павысілася ў. кароў.

удойны, .

  1. гл. удой.

  2. З высокай малочнасцю.

    • Удойныя каровы.

удосталь, прысл.

Да поўнага задавальнення, у дастатковай ступені.

  • Нагаварыцца ў.
  • У. накарміць.