Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераатэставаць, ✂; зак.

Атэставаць нанава з мэтай праверкі кваліфікацыі, зацвярджэння ў новым званні.

  • П. навуковых супрацоўнікаў.

|| незак. пераатэстоўваць, ✂.

|| наз. пераатэстацыя, ✂.

  • Прайсці пераатэстацыю.

пераахаладзіць, ✂; зак.

Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.

|| незак. пераахалоджваць, ✂.

|| звар. пераахаладзіцца, ✂.

|| незак. пераахалоджвацца, ✂.

|| наз. пераахаладжэнне, ✂.

пераацаніць, ✂; зак.

  1. Ацаніць нанава.

    • П. тавары.
  2. Ацаніць занадта высока.

    • П. свае здольнасці.

|| незак. пераацэньваць, ✂.

|| наз. пераацэнка, ✂.

  • П. каштоўнасцей (таксама перан. карэнны перагляд сваіх поглядаў, думак, ацэнак).

перабазіравацца, ✂; зак.

Перамясціцца на новую базу.

|| наз. перабазіраванне, ✂ і перабазіроўка, ✂.

перабазіраваць, ✂; зак.

Перамясціць, перавесці на новую базу.

  • П. завод на новае месца.

|| наз. перабазіраванне, ✂ і перабазіроўка, ✂.

перабалець, ✂; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

  • Палец перабалеў.

перабачыць, ✂; зак. (разм.).

Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.

  • Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.

перабегчы, ✂; зак.

  1. што і праз (цераз) што. Бягом пераадолець якую-н. прастору.

    • П. дарогу.
  2. Бягом перамясціцца на другое месца.

    • П. з аднаго акопа ў другі.
  3. перан. Перайсці на бок праціўніка (разм.).

|| незак. перабягаць, ✂.

|| наз. перабег, ✂ і перабежка, ✂.

  • Рабіць перабежкі.

перабежчык, ✂, м.

Той, хто перабег на бок праціўніка.

|| ж. перабежчыца, ✂.

перабіраць, ✂; незак.

Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.

  • П. падол фартуха.
  • Нервова п. пальцамі.