Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мармоль, , м. (разм.).

Нелюдзімы, пануры, негаваркі чалавек.

мармур, , м.

Цвёрды камень крышталічнай пароды, які ўжываецца для скульптурных і архітэктурных работ.

|| прым. мармуровы, .

мармураваць, ; зак. і незак. (спец.).

Распісаць (-пісваць), апрацаваць (-цоўваць) пад мармур.

|| наз. мармурацыя, .

мармуроўшчык, , м.

Спецыяліст па апрацоўцы мармуру.

мармытаць, ; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць.

|| наз. мармытанне, .

мармытун, , м. (разм.).

Той, хто пастаянна мармыча.

|| ж. мармытуха, .

мармышка, , ж.

Штучная прынада для лоўлі рыбы.

  • Лавіць рыбу на мармышку.

марна, прысл.

Дарэмна, упустую.

  • М. страціць час.

марнавацца, ; незак.

  1. Траціцца без карысці, прападаць.

    • Марнуюцца сілы.
  2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач,).

    • М. ў турме.

|| зак. змарнавацца, .

марнаваць, ; незак.

  1. Траціць без карысці, марнатравіць.

    • М. час.
  2. Мучыць, стамляць.

    • М. людзей.

|| зак. змарнаваць, .

|| наз. марнаванне, .