Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камерсант, , м.

Той, хто займаецца камерцыяй.

|| прым. камерсанцкі, .

камертон, , м.

Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі, які пры ўдары ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў, у харавых спевах.

|| прым. камертонны, .

камерцыйны, .

  1. гл. камерцыя.

  2. Гандлёвы, не ваенны.

    • К. флот.
  3. Звязаны з гандлем па павышаных цэнах.

    • К. магазін.
    • Камерцыйныя цэны.

камерцыя, , ж.

Гандаль, гандлёвыя аперацыі.

|| прым. камерцыйны, .

  • Камерцыйныя аперацыі.

камерыстка, , ж.

Служанка пры пані ў багатым дваранскім доме.

камер-юнкер, , м.

У некаторых манархічных краінах: малодшы прыдворны чын, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. камер-юнкерскі, .

камета, , ж.

  1. Нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.

  2. Рачное быстраходнае пасажырскае судна на падводных крылах.

|| прым. каметны, .

камея, , ж.

Упрыгожанне з рэльефнай разьбой з слаістага разнаколернага каменя або ракавіны.

  • Пярсцёнак з камеяй.

камзол, , м.

Даўнейшая мужчынская верхняя вопратка, звычайна без рукавоў.

|| прым. камзольны, .

камізм, , м.

Камічнае, смешнае ў чым-н., гумар.

  • К. сітуацыі.