Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́кса, ✂, ж.

Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.

|| прым. буксавы, ✂.

буксава́ць, ✂; незак.

Пра колы: круціцца, коўзаючыся па паверхні, не рухаючыся з месца.

|| наз. буксаванне, ✂.

буксі́р, ✂, м.

  1. Судна, якое буксіруе другія судны, плыты.

  2. Канат або стальны трос для буксіроўкі.

    • Цягнуць на буксіры.

◊

  • Браць на буксір каго (разм.) — памагаць каму-н., хто адстае ў выкананні чаго-н.

|| прым. буксірны, ✂.

буксі́раваць, ✂; незак.

Цягнуць за сабой на канаце (другое судна, аўтамашыну і пад.).

|| наз. буксіраванне, ✂ і буксіроўка, ✂.

булава́, ✂, ж.

  1. Кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара.

    • Атаманская б.
  2. Гімнастычны ручны снарад, які мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

    • Практыкаванні з булавой.

◊

  • І да булавы трэба галава (прыказка; разм.) — галава ва ўсякай справе патрэбна.

|| прым. булаўны, ✂.

була́ны, ✂.

Светла-жоўты з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней).

  • Б. конь.

була́т, ✂, м.

  1. Даўнейшая ўзорыстая цвёрдая сталь для клінкоў.

  2. Клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі (гіст.).

|| прым. булатны, ✂.

  • Б. меч.

бу́лачная, ✂.

Магазін, дзе прадаюцца розныя булачныя вырабы.

бу́лачнік, ✂, м. (уст.).

Уладальнік булачнай або прадавец булак ці пекар, які іх выпякае.

|| ж. булачніца, ✂.

булён, ✂, м.

  1. Нічым не запраўлены мясны адвар.

    • Курыны б.
  2. Бульбяны суп, засквараны салам.

|| прым. булённы, ✂.