Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перыфраз, , м. і перыфраза, , ж. (кніжн.).

Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова, напр. «цар звяроў» замест «леў».

|| прым. перыфрастычны, .

  • П. выраз.

перыфразаваць, ; зак. (кніжн.).

Выкласці перыфразамі.

|| незак. перыфразоўваць, .

перыць, ; незак.

  1. З сілай удараць, біць па чым-н. ці ў што-н.

    • П. нагой у дзверы.
    • П. кіем па спіне.
  2. Выбіваць што-н. пранікам.

    • Жанчыны перылі бялізну.

перыяд, , м.

  1. Адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).

    • Пасляваенны п.
    • П. росквіту.
    • Інкубацыйны п. хваробы.
  2. У матэматыцы:

    • 1) перыяд функцыі — велічыня, пры дадаванні якой да аргумента некаторай функцыі значэнне функцыі не змяняецца;

    • 2) перыяд дробу — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў запісу бясконцага дробу.

  3. Адносна закончаны фрагмент тэксту, часткі якога звязаны паміж сабой сінтаксічна, лексічна і інтанацыйна (спец.).

|| прым. перыядычны, .

  • П. дроб.
  • Перыядычная сістэма элементаў.

перыядызацыя, , ж.

Падзел на перыяды (у 1 знач.).

  • П. гісторыі літаратуры.

перыядычны, .

  1. гл. перыяд.

  2. Які паўтараецца час ад часу, адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

    • Перыядычныя з’явы.
    • Паўтарацца перыядычна (прысл.).
  3. Які выходзіць (з друку) праз пэўныя прамежкі часу.

    • П. друк (газеты, часопісы).
    • Перыядычныя выданні.

|| наз. перыядычнасць, .