Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матрыца, ✂, ж. (спец.).

  1. Люстраная копія друкарскай формы, якая служыць для адліўкі стэрэатыпаў.

    • Свінцовая, пластмасавая м.
  2. Табліца якіх-н. матэматычных элементаў, якая складаецца з радкоў і слупкоў.

  3. У некаторых інструментах: дэталь для апрацоўкі металу ціскам.

|| прым. матрычны, ✂.

  • М. прэс.
  • М. цэх.

матрыцаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) матрыцы (у 1 знач.).

  • М. набор.

|| зак. заматрыцаваць, ✂.

|| наз. матрыцаванне, ✂.

матрыярхат, ✂, м.

Перыяд у развіцці першабытнаабшчыннага ладу, на працягу якога жанчына адыгрывала кіруючую ролю ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

|| прым. матрыярхальны, ✂.

матуз, ✂, м. (разм.).

  1. Вяровачка, аборка, тасьма для завязак.

  2. часцей Завязкі ў фартуху, шапцы-вушанцы і пад.

|| прым. матузны, ✂.

матуля, ✂, ж.

Тое, што і мама.

|| прым. матулін, ✂.

|| ласк. матулька, ✂.

|| прым. матульчын, ✂.

матухна, ✂, ж. (разм.).

  1. Тое, што і маці (у 1 знач.).

  2. Ласкавы зварот да старой жанчыны.

  3. Тое, што і матка (у 4 знач.).

    • М. зямля.

матушка, ✂, ж.

Жонка святара, пападдзя, а таксама манашка.

матч, ✂, м.

Спартыўнае спаборніцтва ў гульні паміж двума праціўнікамі або дзвюма камандамі.

  • Футбольны м.
  • М. турнір.

|| прым. матчавы, ✂.

матчын, ✂.

  1. Які належыць матцы (у 1 знач.).

    • Матчына хата.
    • Матчыны вочы ў сэрца глядзяць (прыказка).
  2. Уласцівы матцы.

    • Матчына ласка.
  3. Такі, як у маткі.

    • У Алесі матчыны вочы.
  4. Родны; народны.

    • Матчына мова.

матч-турнір, ✂, м.

Від спаборніцтва па шахматах, дзе пры невялікай колькасці ўдзельнікаў кожны іграе з кожным у тым парадку, які вызначае спецыяльная табліца.