Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вытраўляць, ✂; незак.

  1. гл. вытравіць.

  2. Тое, што і травіць.

вытрусіць, ✂; зак. (разм.).

Трусячы, выкінуць, вытрасці.

  • В. попел з люлькі.

|| незак. вытрушваць, ✂.

вытрываць, ✂; зак.

  1. Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.), выцерпець.

  2. без дапаўнення. Праявіць вытрымку, сцярпець.

    • Не в. і ўмяшацца ў размову.

вытрыманы, ✂.

  1. Строга паслядоўны, устойлівы.

    • В. стыль дэкарацый.
  2. Які ўмее валодаць сабой.

    • В. чалавек.

|| наз. вытрыманасць, ✂.

вытрымаць, ✂; зак.

  1. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.

    • Плаціна вытрымала напор паводкі.
    • В. асаду.
  2. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.

    • В. прыёмныя экзамены.
  3. перан. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.

    • В. свае слова да канца (не адступіць ад сказанага).
  4. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.

    • В. хворага дома.
  5. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.

    • В. віно.
  6. Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.

    • Падручнік вытрымаў многа выданняў.
    • П’еса вытрымала некалькі пастановак.

|| незак. вытрымліваць, ✂.

  • Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан. нікуды не варта).

вытрымка​1, ✂, ж.

  1. Уменне валодаць сабой, стойкасць, цярплівасць.

    • Праявіць вытрымку.
  2. Час, на працягу якога адкрыты аб’ектыў фатаграфічнага апарата.

    • Зняць з вялікай вытрымкай.

вытрымка​2, ✂, ж.

Цытата, выпіска.

  • В. з даклада.

вытыркнуцца, ✂; зак. (разм.).

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

  • В. з акопа.

|| незак. вытыркацца, ✂.

вытыркнуць, ✂; зак. (разм.).

Выставіць, высунуць за межы чаго-н.

  • Утварыць выступ.
  • Паплавок вытыркнуў з воды.

|| незак. вытыркаць, ✂.

выхавальнік, ✂, м.

Той, хто выхоўвае або выхаваў каго-н.

  • Школьны в.

|| ж. выхавальніца, ✂.

|| прым. выхавальніцкі, ✂.