вытрымаць, ; зак.

  1. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.

    • Плаціна вытрымала напор паводкі.
    • В. асаду.
  2. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.

    • В. прыёмныя экзамены.
  3. перан. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.

    • В. свае слова да канца (не адступіць ад сказанага).
  4. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.

    • В. хворага дома.
  5. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.

    • В. віно.
  6. Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.

    • Падручнік вытрымаў многа выданняў.
    • П’еса вытрымала некалькі пастановак.

|| незак. вытрымліваць, .

  • Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан. нікуды не варта).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)