Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матнуцца, ✂; зак.

Хутка кінуцца, пабегчы куды-н.

  • Невядомая постаць матнулася цераз дарогу.

матня, ✂, ж.

  1. Мяшок у сярэдняй частцы рыбалоўнай снасці, куды трапляе рыба пры лоўлі.

  2. Месца ў штанах, дзе сходзяцца штаніны; крэсла (разм.).

маток, ✂, м.

Роўна зматаныя, або навітыя на. што-н. ніткі, дрот і пад.

  • Ніткі ў матках.

|| прым. маточны, ✂.

матор, ✂, м.

Рухавік (часцей унутранага згарання або электрычны).

  • Шум матораў.

|| прым. маторны, ✂.

  • Маторная лодка (з маторам).

маторка, ✂, ж. (разм.).

Маторная лодка.

маторны, ✂, (спец.).

Рухальны (пра псіхафізіялагічныя працэсы).

  • Маторная памяць.

|| наз. маторнасць, ✂.

матрац, ✂, м.

Мяккая тоўстая ватовая падсцілка або прадмет такога ж прызначэння з спружынавым каркасам.

|| прым. матрацны, ✂.

матрос, ✂, м.

Марак, які не адносіцца да каманднага саставу, радавы флоту.

|| прым. матроскі, ✂.

матроска, ✂, ж.

  1. Форменная блуза матроса з вялікім адкладным каўняром спецыяльнага крою, а таксама жаночая або дзіцячая блуза такога ж крою.

  2. Тое, што і бесказырка.

|| прым. матроскі, ✂.

  • М. танец.

матрошка, ✂, ж. (разм.).

Размаляваная драўляная лялька, што разнімаецца пасярэдзіне, у якую ўстаўляюцца такія ж лялькі меншага памеру.