Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удзень, прысл.

Днём.

удзесяцёх, прысл.

У колькасці дзесяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

удзесяцярых, прысл.

Колькасць у дзесяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.

удзесяцярыцца, ✂; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ў дзесяць разоў, у многа разоў.

  • Намаганні ўдзесяцярыліся.

|| незак. удзесяцярацца, ✂.

удзесяцярыць, ✂; зак.

Павялічыць, узмацніць у дзесяць разоў, у многа разоў.

  • У. сваё багацце.
  • У. намаганні.

|| незак. удзесяцяраць, ✂.

удзеўбануць, ✂; зак. і аднакр.

Ударыць дзюбай, клюнуць.

удзірванелы, ✂.

Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам.

  • Удзірванелая зямля.

|| наз. удзірванеласць, ✂.

удзірванець, ✂; зак.

Урасці густой травой, пакрыцца дзёрнам.

  • Удзірванела мяжа.

удзьмуць, ✂ і удзьмухнуць, ✂; зак.

Дзьмучы, увесці ўнутр.

  • У паветра куды-н.

|| незак. удзімаць, ✂.

удзяліць, ✂; зак.

Аддаць, даць, выдзеліўшы з чаго-н.

  • У частку гаспадаркі сыну.
  • У. увагу каму-, чаму-н.

|| незак. удзяляць, ✂.