Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спазніцца, ; зак.

  1. З’явіцца пазней, чым трэба.

    • С. на самалёт.
  2. Не паспець зрабіць што-н. своечасова.

    • С. з уборкай бульбы.
    • Спазнілася падаць дакументы.

|| незак. спазняцца, .

спаіць, ; зак.

Прывучыць да гарэлкі, п’янства, зрабіць п’яніцам.

  • С. хлопца.

|| незак. спойваць, .

|| наз. спойванне, .

спайка, , ж.

  1. гл. спаяцца, -ць.

  2. Месца спайвання, злучэння частак чаго-н.

    • С. трубкі.
    • С. плеўры.
  3. перан. Цесная сувязь, яднанне людзей.

|| прым. спаечны, .

спакайнець, ; незак.

Рабіцца больш спакойным (спакойнай).

|| зак. паспакайнець, .

спакваля, прысл. (разм.).

Павольна, паступова.

  • Ноч с. ахінала зямлю.
  • С. разабрацца ў паперах.

спакладаць, ; зак.

Тое, што і кастрыраваць.

  • С. жарабка.

спакой, , м.

  1. Стан цішыні, адсутнасць трывогі, хваляванняў, шуму.

    • Хвораму дзіцяці патрэбен с.
    • Пакінуць каго-н. у спакоі (перастаць турбаваць).
    • Вечны с. (перан. смерць).
  2. Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае заспакаенне.

    • Прыемны с. на душы.
    • Захоўваць с.

спакойны, .

  1. Які знаходзіцца ў стане спакою, маларухомы або нерухомы.

    • Спакойная рака.
    • Сядзець спакойна (прысл.).
  2. Які выражае спакой (у 2 знач.), без душэўных трывог, перажыванняў.

    • Спакойнае жыццё.
    • На сэрцы спакойна (прысл.).
  3. Стрыманы, ураўнаважаны, ціхмяны, які нікога не раздражняе.

    • С. конь.
    • Спакойнага нораву чалавек.
  4. Роўны ў сваім працяканні.

    • Спакойная хада.
    • Спакойная гутарка.
  5. Не ваенны, мірны.

    • С. час.
  6. Які нічым і нікім не парушаецца, адбываецца ў спакоі.

    • Спакойная старасць.
  7. Прыемны для вока (пра святло, фарбы і пад.).

    • Спакойныя фарбы пейзажаў.
    • Спакойнае, мяккае святло.

|| наз. спакойнасць, .

спакон:

  • спакон веку (вякоў) — з даўніх часоў.

    • С. веку вядома.

спаконвечны, .

Тое, што і спрадвечны.