спакойны,
-
Які знаходзіцца ў стане спакою, маларухомы або нерухомы.
- Спакойная рака.
- Сядзець спакойна (
прысл. ).
-
Які выражае спакой (у 2
знач. ), без душэўных трывог, перажыванняў.- Спакойнае жыццё.
- На сэрцы спакойна (
прысл. ).
-
Стрыманы, ураўнаважаны, ціхмяны, які нікога не раздражняе.
- С. конь.
- Спакойнага нораву чалавек.
-
Роўны ў сваім працяканні.
- Спакойная хада.
- Спакойная гутарка.
-
Не ваенны, мірны.
- С. час.
-
Які нічым і нікім не парушаецца, адбываецца ў спакоі.
- Спакойная старасць.
-
Прыемны для вока (пра святло, фарбы
і пад. ).- Спакойныя фарбы пейзажаў.
- Спакойнае, мяккае святло.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)