Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рагавік​1, ✂, м.

Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты.

|| памянш. рагавічок, ✂.

рагавік​2, ✂, м.

Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца на кантакце гліністых парод з гранітамі і іншымі пародамі.

рагавіца, ✂, ж.

Празрыстая вонкавая абалонка вока.

  • Перасадка рагавіцы.

рагалік, ✂, м.

Маленькая булачка ў выглядзе рога.

раганосец, ✂, м. (разм. жарт.).

Муж, якому здраджвае жонка.

рагатаць, ✂; незак.

Гучна смяяцца.

  • Р. да ўпаду.
  • Р. да слёз.

|| наз. рагатанне, ✂.

рагатка, ✂, ж.

  1. Перашкода на шляху пранікнення куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых колаў, аблытаных дротам.

    • Ставіць рагаткі каму-, чаму-н. (перан. ствараць перашкоды для каго-, чаго-н.).
  2. Невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н.

    • Страляць з рагаткі.

|| прым. рагатачны, ✂.

рагаток, ✂, м. (разм.).

Кароткі, стрыманы рогат, смех.

  • Пачуўся вясёлы, бесклапотны р.

рагатун, ✂, ж. (разм.).

Той, хто любіць смяяцца, рагатаць.

|| ж. рагатуха, ✂.

рагаты, ✂.

  1. Які мае рогі ​1.

    • Буйная рагатая жывёла.
  2. Які мае форму рога ​1.

    • Р. месяц.
  3. Пра мужа, якому здраджвае жонка, ашуканы жонкаю (разм. жарт.).