Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мулярства, ✂, н.

Рамяство, спецыяльнасць і занятак муляра.

муляцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Тое, што і муляць (у 1 знач.).

  2. перан. Праяўляць нерашучасць, мяцца.

    • Хлопец муляўся, не даваў пэўнага адказу.

муляць, ✂; незак.

  1. Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

    • Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.
  2. перан., каму-чаму і без дапаўнення. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

    • Яму часта муляе якая-н. ідэя.

◊

  • Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. чым-н.

|| зак. намуляць, ✂.

муміё, ✂, н.

Горная смала — біялагічна актыўнае рэчыва складанага саставу, якое выцякае з трэшчын скал, выкарыстоўваецца ў медыцыне.

  • М. — горны бальзам.

муміфікавацца, ✂; зак. і незак. (спец.).

Ператварыцца (-тварацца) ў мумію, падвергнуцца (-вяргацца) амярцвенню (аб частках арганізма).

|| наз. муміфікацыя, ✂.

муміфікаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Ператварыць (-раць) у мумію.

  • М. цела.

мумія​1, ✂, ж.

Высахлы труп чалавека, захаваны ад гніення бальзамаваннем.

  • Егіпецкія муміі.
  • Сухі як м. (пра худога чалавека).

мумія​2, ✂, ж.

Гатунак парашкападобнай фарбы розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).

мундзір, ✂, м.

Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне.

  • Парадны м.

◊

  • Бульба ў мундзірах (разм.) — звараная з лупінамі бульба.

|| памянш. мундзірчык, ✂.

|| прым. мундзірны, ✂.

муніцыпалізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) муніцыпалізацыю чаго-н.