муляць, ; незак.

  1. Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

    • Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.
  2. перан., каму-чаму і без дапаўнення. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

    • Яму часта муляе якая-н. ідэя.

  • Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. чым-н.

|| зак. намуляць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)