Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касметалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца лячэбнай касметыкай.

|| прым. касметалагічны, ✂.

касметолаг, ✂, м.

Спецыяліст па касметалогіі.

касметыка, ✂, ж.

  1. Вучэнне аб сродках і метадах паляпшэння знешняга выгляду чалавека.

  2. Сродкі і спосабы догляду скуры, якія выкарыстоўваюцца з мэтай падтрымання здаровага стану і прыемнага выгляду.

  3. Рэчывы, якія ўжываюцца для надання свежасці і прыгожасці твару і целу.

|| прым. касметычны, ✂.

касметычка, ✂, ж. (разм.).

  1. Спецыялістка па касметычным доглядзе твару, цела.

  2. Невялікая сумачка для прадметаў касметыкі.

касмічны, ✂.

  1. гл. космас.

  2. перан. Грандыёзны, велізарны.

    • Касмічныя маштабы.

касмык, ✂, м. (разм.).

Тое, што і касмыль.

касмыкаваты, ✂ (разм.).

Які выступае касмыкамі, складаецца з касмыкоў.

  • Касмыкаватая кудзеля.

|| наз. касмыкаватасць, ✂.

касмыліна, ✂, ж.

Пасма, касмыль (воўны, валасоў).

касмыль, ✂, м. (разм.).

Скудлачаная пасма валасоў, воўны і пад.

  • Касмылі валасоў.
  • К. кудзелі.

|| памянш. касмылёк, ✂.

каснік, ✂, м.

  1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу ​1.

    • Завязаць каснікі бантам.
  2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

    • Доўгімі каснікамі выглядаў тор ад калёс.

|| памянш. каснічок, ✂.

|| прым. каснічны, ✂.